Хрыстос Уваскрос! Дарагiя сябры!


У аўторак 20 мая 2014 г. вакол свята Божай Мацi «Жыровiцкая» упершыню адкрыў свае дзверы Маладзёвы творчы форум «Жыровiцкі Фэст».
Свята пачалося з ушанавання Божай Мацi, архiерэйскага служэння —- Лiтургii, якую узначалiў архiпастыр Беларускай Праваслаўнай царквы яго высокапрэасвяшчэнства мiтрапалiт Мінскі і Слуцкі Павел.

Потым гасцей чакалі святочныя спевы, танцы i гульнi пад адкрытым небам каля старой Крынічкі. Мэта арганiзатараў – аб’яднаць людзей вакол вялiкага свята, якое штогод адбываецца на адной з прыгажэйшых мясцiн Беларусі, з якiм звязана гiсторыя з’яўлення найвялікшай святыні нашай Айчыны – Вобраза Мацi Божай «Жыровiцкая».


Кантакты арганiзатараў (маб. – 8 029 5253378 (МТС), 8 029 9133673 (Вел.) элект. адрас – Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).

З Богам! Шчырай дапамогi Гаспадыні святых мясцiн – Чысцейшай Дзевы Марыi.