Водгук Людмілы Даніiлаўны Камінскай, унучкі беларускай паэткі Ганны Рубацкай, на дыск "Ружа" Моладзевага хору "Вісон".

 Дазвольце падзяліцца сваей радасцю, удзячнасцю з нагоды праслухвання дыска хору "Вісон" пад кіраўніцтвам Алены Высоцкай.

У наш дастаткова цынічны век, здаецца, няма ўжо чым здзівіць люд у мастацтве. Але гэта не так.

Я з’яўляюся выкладчыцай харавых дысцыплін у музычным каледжы ім. М.К. Агінскага (Маладзечна) ўжо 50 год. Маю высокую адукацыю і кваліцікацыю. Усе жыцце працавала з харамі і выкладала харавыя дысцыпліны. За свае прафесійнае жыцце праслухала шмат цудоўных калектываў, працавала ўсе гады с харавымі калектывамі, шмат год прапела пад кіраўніцтвам нашага паважанага і любімага Віктара Уладзіміравіча Роўды. І, на здзіўленне сабе - не адрываючыся, 3 разы, з вялікім задавальненнем, праслухала падараваны мне дыск.

 

Пачуцці захаплення і здзіўлення вызваў выканальніцкі ўзровень усіх удзельнікаў калектыва. Здзіўляе, што, па сутнасці, аматарскі калектыў дасягнуў тонкага, шчымлівага выканальніцтва. Любоў прысутнічае у харастве рэпертуару, разнастайнасці жанравай і выкальніцкай, чысцiнi строю і граматнайінтэрпрэтацыі. Асобным цудоўным блокам гучыць трыпціх Алены Атрашкевіч на словы Ганны Рубацкай. Музыка гэтага кампазітара адметна адрозніваецца сваейнеардынарнай музычнаймовай (гармоніяй, фактурай, метрарытмікай, сучасным прачытваннем народнага каларыту).

Калектыў выдатна справіўся як з харавой, так і з інструментальнымі эпізодамі. А ўсе гэта вельмі няпроста! I ўсе гэта звязана "у вяночку", як у Ніла Гілевіча, "вузламі памяці" паэзіяй цудоўнай народнай паэткі Ганны Рубацкай. Улюбеная ўсім сэрцам у сваю Радзіму, яе прыгажосць, мову – вельмі душэўна вядзе споведзь пра прачуцці ў сваіх вершах. Усе гэта цудоўна! Але як сціпла даносіць гэтыя творы выканаўца вершаў Алена Высоцкая. Слухаеш і чуеш музыку ў словах. Чуеш таксама вялікую любоў і да Радзімы, і да слова. Адчуваеш, что Алена добра выхаваная бацькамі, настаўнікамі, высокаадукаваная. Яе чалавечы і прафесійны ўзровень адчуваецца ва ўсім. Як прыгожа, інфармацыйна, з вялікай павагай да кожнага ўдзельніка зроблена афармленне, цудоўныя фотаздымкі, у тым ліку “Джаконда” ў вобразе Алены Высоцкай.

Павага да нацыянальнай і духоўнай музыкі – гэта павага як да сваей зямлі, так і да бацькоў, настаўнікаў, Бога і Музыкі. Назва дыска поўнасцю адпавядае яго зместу – Музыка да сэрца.

Унучка паэткі Ганны Рубацкай, Камінская Людміла Даніілаўна.

26.01.2015г. Маладзечна